🔥 МНС папярэджвае 🔥

🔥 МНС папярэджвае 🔥
❗ Сёлета ў рэспубліцы на пажарах загінулі 13 дзяцей!
🧯Для таго каб у вашым доме не здарылася бяда, растлумачце дзецям наступствы гульняў з агнём. Нагадайце ім парадак дзеянняў у выпадку пажару і раскажыце, як правільна выклікаць па тэлефоне службы экстранага рэагавання. Прыбярыце з бачнага месца запалкі, запальніцы і іншыя пажаранебяспечныя прадметы. Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспечных паводзін, а лепшы спосаб гэта зрабіць - уласны прыклад.
🧨 Напярэдадні навагодніх святаў не лішнім будзе ўспомніць правілы карыстання піратэхнікай.
🔥 17 снежня ноччу ў жылым доме на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску адбыўся моцны пажар. Загінулі шэсць чалавек, у тым ліку адно дзіця. Разгляданыя прычыны - выбух газу або ўспышка пары лёгкаўзгаральнай вадкасці, напрыклад, бензіну.
Як пазбегнуць падобнай сітуацыі, расказваюць ратавальнікі.👇

https://grodno.mchs.gov.by/novosti/409158/