Паважаныя бацькі!
Пры падрыхтоўцы вучняў да новага навучальнага года абавязкова ўлічвайце
ПАТРАБАВАННІ ДА ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ НАВУЧЭНЦАЎ:
Навучэнцы абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, прызначанага для наведвання імі вучэбных заняткаў.
Адзенне дзелавога стылю ўключае наступныя элементы, якія можна камбінаваць: штаны, спадніца, пінжак (цёмна-сіняга колеру), кашуля, блуза (пастэльных тонаў без малюнка, у святочныя дні - толькі белага колеру),
Абавязковым элементам формы навучэнца з'яўляецца трыкатажная камізэлька цёмна-сіняга колеру. На трыкатажнай камізэльцы павінна быць замацавана эмблема з лагатыпам установы адукацыі.
УВАГА!
Пры наведванні навучэнцамі вучэбных заняткаў не дапускаюцца:
спартыўная вопратка і абутак, прызначаныя для заняткаў фізічнай культурай і спортам;
рэчы, якія маюць яркія малюнкі;
бруднае, мятае і іншае адзенне, не прызначанае для наведвання ўстановы адукацыі;
верхняя вопратка і галаўныя ўборы;
шмат біжутэрыі.
Каталог "Школьная калекцыя 2024-2025", падрыхтаваны канцэрнам"Беллегпрам"