Старонка настаўніка-дэфектолага

Генералова Оксана Сергеевна

учитель-дефектолог пункта коррекционно-педагогической помощи;

группы, класса интегрированного обучения и воспитания

Образование: высшее

Стаж работы в учреждении: 9 лет 

І квалификационная категория

Кабинет учителя-дефектолога

Артикуляционная гимнастика

Артикуляционная гимнастика

Памятки родителям

Консультации

Почему ребёнок говорит неправильно?

Что такое дисграфия?

Особенности артикуляции звуков

Особенности артикуляции звуков

 

 

Комплекс гульняў "Лялькі-пазнавайкі", накіраваны на развіццё пазнавальных працэсаў у дашкольнікаў з агульным недаразвіццём мовы на карэкцыйных занятках

ГУЛЬНЯ “СЯБРОЎКІ”
Мэта:
развіваць прасторавую арыенціроўку;
фарміраваць уменне ўжываць прыназоўнікі з, да;
фарміраваць уменне суадносіць карцінку з прадметам.
Дыдактычны матэрыял:
карцінкі з выявай лялек на ліпучках: 6 карцінак адлюстроўваюць выгляд лялькі спераду, 6 карцінак адлюстроўваюць выгляд лялькі ззаду;
6 цацак “дэкаратыўныя лялькі”.
Гульнявыя правілы і дзеянні:
злучыць карцінкі, якія адлюстроўваюць выгляд лялькі спераду з адпаведнымі карцінкамі, якія адлюстроўваюць выгляд лялькі ззаду;
назваць, што з чым злучаецца;
суаднесці карцінкі з адпаведнымі цацкамі.
Ход гульні:
Дэфектолаг выкладвае перад навучэнцам карцінкі: 6 карцінак адлюстроўваюць выгляд лялькі спераду, 6 карцінак адлюстроўваюць выгляд гэтай жа лялькі ззаду. Дэфектолаг звяртае ўвагу на наяўнасць ліпучак на карцінках і дэманструе, якім чынам часткі злучаюцца паміж сабой. Далей навучэнцу прапануецца ўважліва разгледзіць карцінкі, пасля чаго неабходна злучыць паміж сабой прыдатныя і адпаведныя. Злучэнне частак суправаджаецца агучваннем выконваемых дзеянняў: “Гэта лялька сябруе вось з гэтай лялькай”, “Гэта лялька падыходзіць да вось гэтай лялькі” і г.д. Пасля таго, як усе карцінкі будуць правільна сумешчаны, навучэнцу прапануецца разгледзіць цацкі “дэкаратыўныя лялькі” і суаднесці карцінкі з адпаведнымі цацкамі.
ГУЛЬНЯ “ЛЯЛЕЧНЫЯ ДОМІКІ”
Мэта:
развіваць успрыманне колеру;
фарміраваць уменне адказваць на пытанне поўным сказам;
фарміраваць уменне арыентавацца на плоскасці ліста.
Дыдактычны матэрыял:
5 картак, якія адлюстроўваюць лялек у сукенках розных колераў (чырвоны, зялёны, сіні, жоўты, карычневы);
ліст з малюнкамі домікаў, размешчаных у розных месцах.
Гульнявыя правілы і дзеянні:
вызначыць карткі з неабходнымі колерамі, правільнае месцазнаходжанне домікаў на лісце;
размясціць карткі на лісце ў адпаведнасці з інструкцыяй дэфектолага;
адказваць поўнымі сказамі.
Ход гульні:
Дэфектолаг прапануе навучэнцу разгледзіць карткі з выявамі лялек у сукенках розных колераў. Потым дэманструецца ліст з малюнкамі домікаў, размешчаных у розных месцах. Навучэнцу неабходна знайсці домік для кожнай лялькі ў адпаведнасці з інструкцыяй дэфектолага: “Домік для лялькі ў чырвонай сукенцы знаходзіцца пасярэдзіне, у жоўтай – у верхнім правым куце, у сіняй – у ніжнім левым куце, у зяленай – у ніжнім правым куце, у карычневай – у верхнім левым куце”. Пасля таго, як усе карткі будуць правільна размешчаны, навучэнцу прапануецца адказаць на пытанні: “Дзе знаходзіцца домік для лялькі ў сіняй (чырвонай, зялёнай, карычневай, жоўтай) сукенцы?” Неабходна адказаць поўнымі сказамі: “Домік для лялькі ў сіняй сукенцы знаходзіцца у ніжнім левым куце (пасярэдзіне, у ніжнім правым куце, у верхнім левым куце, у верхнім правым куце)”.


ГУЛЬНЯ “ЗБЯРЫ ЛЯЛЬКУ”
Мэта:
развіваць зрокава-прасторавы гнозіс і праксіс;
развіваць мысленне;
фарміраваць уменне правільна збіраць выяву прадмета з асобных частак.
Дыдактычны матэрыял:
карцінкі, разрэзаныя па пункцірных лініях.
Гульнявыя правілы і дзеянні:
вызначыць часткі, неабходныя для ўзнаўлення цэласнага вобраза прадмета;
сабраць карцінкі.
Ход гульні:
Перад навучэнцам выкладваюцца карцінкі, разрэзаныя на часткі. Прапануецца ўважліва разгледзіць іх і сабраць з асобных частак выяву лялькі. Карцінкі неабходна збіраць у пэўнай паслядоўнасці: 2-3 часткі, 4-5 частак, 6-7 частак, 8-9 частак. Паступова ўмовы гульні ўскладняюцца: змяняецца канфігурацыя разрэзу (ад простага да складанага); навучэнцу прапануюцца часткі не адной лялькі, а некалькіх, змешаных паміж сабой.

ГУЛЬНЯ “ЛЯЛЬКІ-ГАСПАДЫНЬКІ”
Мэта:
развіваць зрокавае ўспрыманне;
фарміраваць уменне ўтвараць пары;
фарміраваць уменне суадносіць колеры.
Дыдактычны матэрыял:
12 кубкаў і 12 сподкаў, выразаных з кардону, якія адлюстроўваюць асноўныя і адценачныя колеры;
парныя фігуркі лялек.
Гульнявыя правілы і дзеянні:
суаднесці паміж сабой кубкі і сподкі, якія падыходзяць адзін да аднаго па колеру;
суаднесці лялек, утвараючы пары.
Ход гульні:
Дэфектолаг выкладвае перад навучэнцам кубкі і сподкі, выразаныя з кардону. Кожнаму з іх адпавядае фігурка лялькі. Прапануецца ўважліва разгледзіць кубкі, сподкі, лялек, а потым правільна суаднесці паміж сабой, утвараючы тым самым чайную пару і адначасова лялечную пару. Кубкі і сподкі дэманструюцца ў пэўнай паслядоўнасці: 3 пары, 6 пар, 9 пар, 12 пар, што сведчыць аб паступовым ускладненні гульні. Спачатку адпрацоўваюцца асноўныя колеры (чорны, белы, чырвоны, зялёны, сіні, жоўты), затым адпрацоўваюцца адценачныя колеры (ружовы, фіялетавы, блакітны, аранжавы, шэры, карычневы).

ГУЛЬНЯ “НАВЯДЗІ ПАРАДАК”
Мэта:
развіваць успрыманне колеру, велічыні;
развіваць прасторавую арыенціроўку;
фарміраваць уменне размяшчаць прадметы ў радзе на аснове нарастання, памяншэння прыкметы.
Дыдактычны матэрыял:
паліца для цацак, выразаная з кардону;
фігуркі лялек рознай велічыні (маленькія, сярэднія, вялікія).
Гульнявыя правілы і дзеянні:
вызначыць лялек пэўнай велічыні;
размясціць лялек на паліцах у адпаведнасці з інструкцыяй дэфектолага.
Ход гульні:
Дэфектолаг паказвае навучэнцу паліцу для цацак і фігуркі лялек рознай велічыні. Потым фігуркі змешваюцца паміж сабой. Неабходна навесці парадак і расставіць цацкі па паліцах у адпаведнасці з інструкцыяй дэфектолага.
Варыянт 1. Паставіць маленькія фігуркі на ніжнюю паліцу, сярэднія фігуркі – на сярэднюю паліцу, вялікія фігуркі – на верхнюю паліцу.
Варыянт 2. Паставіць фігуркі лялек у чырвоных сукенках на ніжнюю паліцу ў парадку ўзрастання, фігуркі лялек у зялёных сукенках – на сярэднюю паліцу ў парадку ўзрастання.
Варыянт 3. Паставіць фігуркі лялек у сініх пінжаках на верхнюю паліцу ў парадку змяншэння, фігуркі лялек у зялёных сукенках – на ніжнюю паліцу ў парадку змяншэння.
Варыянт 4. Паставіць фігуркі лялек у сініх пінжаках на сярэднюю паліцу ў парадку змяншэння, фігуркі лялек у зялёных сукенках – на верхнюю паліцу ў парадку ўзрастання, фігуркі лялек у чырвоных сукенках – на ніжнюю паліцу ў парадку ўзрастання.


ГУЛЬНЯ “ФРАГМЕНТЫ”
Мэта:
развіваць увагу;
развіваць зрокавае ўспрыманне;
фарміраваць уменне суадносіць часткі выявы з цэласным вобразам.
Дыдактычны матэрыял:
карцінкі з выявамі лялек;
фрагменты, якія з’яўляюцца часткамі цэласных выяў;
цацкі “дэкаратыўныя лялькі”.
Гульнявыя правілы і дзеянні:
разгледзіць карцінкі і фрагменты;
суаднесці фрагменты з адпаведнымі часткамі на малюнках;
знайсці і паказаць фрагменты на цацках.
Ход гульні:
Навучэнцу прапануецца разгледзіць карцінкі, на якіх адлюстраваны лялькі (цэласныя выявы). Затым дэманструюцца фрагменты, якія з’яўляюцца часткамі гэтых выяў. Пасля азнаямлення з імі неабходна правільна суаднесці фрагменты з адпаведнымі часткамі на малюнках. Далей патрэбна разгледзіць цацкі “дэкаратыўныя лялькі”, знайсці і паказаць адпаведныя фрагменты на цацках.

ГУЛЬНЯ “ЛЯСНАЯ СЦЯЖЫНКА”
Мэта:
развіваць прасторавую арыенціроўку;
развіваць успрыманне велічыні;
фарміраваць уменне падбіраць словы-антонімы.
Дыдактычны матэрыял:
2 лісты з выявамі лясной сцяжынкі (левы і правы бакі);
фігуркі лялек рознай велічыні (маленькія, сярэднія, вялікія).
Гульнявыя правілы і дзеянні:
утвараць антанімічныя пары;
падбіраць словы-антонімы (высокі-нізкі, вялікі-маленькі, бліжэй-далей);
размяшчаць лялек адпаведнай велічыні на лясной сцяжынцы ў адпаведнасці з інструкцыяй дэфектолага.
Ход гульні:
Дэфектолаг выкладвае перад навучэнцам 2 лісты з выявамі лясной сцяжынкі (левы і правы бакі), а таксама фігуркі лялек рознай велічыні (маленькія, сярэднія, вялікія). Далей прапануецца ўважліва разгледзіць карцінкі і ўтварыць антанімічныя пары ў адпаведнасці з інструкцыяй: “Падбяры карцінкі, назаві супрацьлеглыя паняцці”. Затым, выкарыстоўваючы фігуркі з атрыманых пар, неабходна ажыццявіць размяшчэнне лялек на лясной сцяжынцы ў адпаведнасці з інструкцыяй: “Падбяры карцінку і размясці на лясной сцяжынцы на правым баку бліжэй да нас (на левым баку далей ад нас)”. Пасля чаго навучэнец знаёміцца з размяшчэннем прадметаў па прынцыпу змяншэння па меры аддаленасці і спрабуе самастойна размеркаваць усіх лялек па лясной сцяжынцы па вышэйназванаму прынцыпу.

ГУЛЬНЯ “ПАРАВОЗІК”
Мэта:
развіваць прасторавую арыенціроўку;
развіваць успрыманне формы, велічыні;
фарміраваць уменне аб’ядноўваць прадметы ў групы рознага колькаснага складу па агульнай прыкмеце.
Дыдактычны матэрыял:
паравозік з геаметрычных формаў;
фігуркі лялек рознай велічыні (маленькія, сярэднія, вялікія).
Гульнявыя правілы і дзеянні:
аб’ядноўваць прадметы ў групы рознага колькаснага складу па агульнай прыкмеце;
размяшчаць лялек у вагончыкі паравозіка ў адпаведнасці з інструкцыяй дэфектолага.
Ход гульні:
Дэфектолаг прапануе навучэнцу паравозік з геаметрычных формаў і фігуркі лялек рознай велічыні (маленькія, сярэднія, вялікія). Неабходна размясціць лялек у вагончыкі паравозіка, уяўляючыя сабой геаметрычныя формы, у адпаведнасці з інструкцыяй дэфектолага: “Размясці тры маленькія лялькі ў маленькім крузе, чатыры сярэднія лялькі ў вялікім прамавугольніку, тры вялікія лялькі ў трохвугольніку, дзве вялікія лялькі ў вялікім крузе, тры маленькія лялькі ў маленькім прамавугольніку, дзве сярэднія лялькі ў квадраце”.

ГУЛЬНЯ “ДУМАЙ І ЗАПАМІНАЙ”
Мэта:
развіваць мысленне;
развіваць памяць, увагу;
развіваць зрокавае ўспрыманне.
Дыдактычны матэрыял:
цацкі “дэкаратыўныя лялькі”;
карцінкі лялек з арнаментамі;
карткі “арнаменты”;
лісты паперы.
Гульнявыя правілы і дзеянні:
узнаўляць правільнае размяшчэнне цацак і фігурак у радзе;
аб’ядноўваць паміж сабой цацкі і фігуркі на аснове падабенства;
падбіраць арнаменты да карцінак.
Ход гульні:
Навучэнцу дэманструюцца цацкі “дэкаратыўныя лялькі”, фігуркі лялек сярэдняй велічыні (жаночага і мужчынскага полу), карцінкі лялек з арнаментамі і карткі “арнаменты”. Паступова прапануюцца наступныя варыянты гульняў.
Варыянт 1. Разгледзіць цацкі, запомніць іх размяшчэнне ў радзе, закрыць вочы. Першаснае размяшчэнне парушаецца (лялькі змяняюцца месцамі або змяняецца іх колькасны склад). Навучэнцу патрэбна адказаць, што змянілася і ўзнавіць правільнае размяшчэнне лялек у радзе. Таксама неабходна аб’яднаць паміж сабой падобных лялек і растлумачыць, у чым заключаецца іх падабенства.
Варыянт 2. Аналагічны парадак дзеянняў прапануецца з фігуркамі лялек сярэдняй велічыні (асаблівасць – змяненне колькаснага і якаснага складу (фігуркі мужчынскага полу).

Варыянт 3. Разгледзіць карцінкі лялек з арнаментамі і карткі “арнаменты”. Запомніць арнамент, які адпавядае ляльцы на малюнку. Карцінка закрываецца лістом паперы. Навучэнцу патрэбна падабраць арнамент, які адпавядае ляльцы з прапанаваных узораў на картках. Паступова ўмовы гульні ўскладняюцца: выкарыстоўваюцца 2 малюнкі з лялькамі, павялічваецца колькасць варыянтаў узораў.

ГУЛЬНЯ “ЛЯЛЬКІ-ПРЫГАЖУНІ”
Мэта:
развіваць успрыманне велічыні;
развіваць элементарныя матэматычныя ўяўленні;
фарміраваць уменне складаць фігуру з палачак.
Дыдактычны матэрыял:
карцінка “Лялькі на падстаўцы”;
фігуркі лялек рознай велічыні (жаночага і мужчынскага полу);
рознакаляровыя палачкі.

Гульнявыя правілы і дзеянні:
адказаць на пытанні дэфектолага;
скласці фігуру з палачак па ўзоры;
размясціць лялек на падстаўцы ў адпаведнасці з інструкцыяй дэфектолага.

Ход гульні:
Дэфектолаг паказвае навучэнцу карцінку “Лялькі на падстаўцы”, прапануе ўважліва разгледзіць яе і адказаць на пытанні: “Колькі паліц на падстаўцы?”, “Колькі лялек размешчана на ніжняй (сярэдніх, верхняй) паліцы?” Затым навучэнцу неабходна скласці паліцу па ўзоры з рознакаляровых палачак і размясціць на ёй лялек у адпаведнасці з інструкцыяй дэфектолага: “Паставіць тры вялікія фігуркі жаночага полу на ніжнюю паліцу злева (справа). Паставіць тры сярэднія фігуркі жаночага полу на сярэднюю паліцу злева (справа). Паставіць тры маленькія фігуркі жаночага полу на сярэднюю паліцу злева (справа). Паставіць адну вялікую фігурку мужчынскага полу на верхнюю паліцу пасярэдзіне”. Пасля выканання задання неабходна адказаць на пытанні: “Колькі ўсяго лялек размешчана на кожнай паліцы (на ніжняй (сярэдніх, верхняй) паліцы злева (справа)?”




Пункт коррекционно-педагогической помощи

Основной целью деятельности пункта коррекционно-педагогической помощи является оказание коррекционно-педагогической помощи лицам, осваивающим содержание образовательной программы дошкольного образования, общего среднего образования и имеющим стойкие или временные трудности в их освоении.

Задачами пункта являются:

1. изучение особенностей психофизического развития обучающихся с целью определения оптимальных путей оказания им коррекционно-педагогической помощи;

2. формирование общих способностей к учению с целью выполнения обучающимися требований образовательных стандартов дошкольного и общего среднего образования;

3. формирование позитивной мотивации к учебной деятельности, развитие функций самоконтроля и произвольной регуляции поведения у обучающихся.

График работы учителя-дефектолога

в пункте коррекционно-педагогической помощи

с 16.09.2024

Понедельник

11.50-12.10

13.05-13.45

15.40-16.25

Вторник

11.55-12.15

15.40-16.50

Среда

11.55-12.30

15.40-16.25

Четверг

12.55-14.20

15.40-16.25

Пятница

12.00-12.20

15.40-16.50

График

проведения консультаций учителя-дефектолога

на первое полугодие 2024/2025 учебного года

Первая среда месяца

12.35-13.35

(консультации для родителей дошкольников, школьников)

Последний четверг месяца

14.25-15.25

(консультации для воспитателей дошкольного образования, учителей начальных классов)

Интегрированное обучение и воспитание

Основными направлениями деятельности в группе, классе интегрированного обучения и воспитания являются:

повышение доступности бразования для лиц особенностями психофизического развития (далее – ОПФР) с учетом образовательных потребностей;

обеспечение вариативности получения образования для лиц с ОПФР;

обеспечение здоровьесберегающего процесса в учреждении образования;

совершенствование качества образовательного процесса, обеспечение его коррекционной направленности при работе с ОПФР.

График работы учителя-дефектолога

в группе интегрированного обучения и воспитания

на первое полугодие 2024/2025 учебного года

Понедельник

8.00-8.20

10.45-11.10

11.20-11.40

Вторник

8.00-8.20

9.00-9.25

9.35-10.00

Среда

8.00-8.20

9.35-10.00

12.00-12.20

Четверг

8.00-8.20

9.00-9.25

11.30-11.55

Пятница

8.00-8.20

9.00-9.25

11.30-11.55

График работы учителя-дефектолога

в классе интегрированного обучения и воспитания

на первое полугодие 2024/2025 учебного года

Вторник

13.05-13.50

Среда
13.50-14.35
Четверг
12.00-12.45
Пятница 
13.05-13.50

График

проведения консультаций учителя-дефектолога

на первое полугодие 2024/20245 учебного года

Первая среда месяца

12.35-13.35

(консультации для родителей дошкольников, школьников)

Последний четверг месяца

14.25-15.25

(консультации для воспитателей дошкольного образования, учителей начальных классов)

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле