Групы караткачасовага знаходжання

 Паважаныя бацькі!

 

       Калі па нейкіх прычынах вашы дзеці не могуць наведваць установы адукацыі, якія рэалізуюць вучэбную праграму дашкольнай адукацыі на пастаяннай аснове, інфарміруем Вас аб магчымасці атрымання дашкольнай адукацыі ва ўмовах груп кароткачасовага знаходжання.

Час знаходжання выхаванцаў у групах кароткачасовага знаходжання пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі вызначаецца яго заснавальнікам у адпаведнасці з запытамі бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў і можа складаць ад 2 да 7 гадзін 2-5 разоў на тыдзень, а таксама можа быць зменшаны па іх жаданні.

Прыём выхаванцаў ва ўстановы адукацыі, у тым ліку ў групы кароткачасовага знаходжання, ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў іх свабодных месцаў і на падставе:

накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенага Каранёўсіим сельскім выканаўчым камітэтам;

заявы аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка) выхаванца з указаннем каляндарнага перыяду знаходжання на працягу года, часу знаходжання на працягу дня;

медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

Камплектаванне груп кароткачасовага знаходжання ажыццяўляецца як па аднаўзроставаму, так і па рознаўзроставым прынцыпе. Напаўняльнасць груп кароткачасовага знаходжання складае ад 2 да 12 чалавек.

У дзяржаўнай установе адукацы Асінаўшчызненская пачатковая школа" могуць быць адкрыты групы кароткачасовага знаходжання выхаванцаў.

Кароткачасовае знаходжанне дзяцей у функцыянуючай групе ўстановы адукацыі. Дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту размяркоўваюць па пастаянна дзеючым групам, адпаведным узросту кожнага дзіцяці. Яны ўключаюцца ў адукацыйны працэс установы адукацыі з улікам запытаў бацькоў (спецыяльна арганізаваная і (або) нерэгламентаваная дзейнасць).

Адаптацыйная група арганізуецца з мэтай адаптацыі дзяцей ранняга ўзросту (да 3 гадоў) да ўстановы адукацыі, падтрымкі іх бацькоў (законных прадстаўнікоў) у перыяд прывыкання выхаванцаў да новага асяроддзя і ролі раўнапраўных членаў групы аднагодкаў.

У адаптацыйнай групе прадугледжваецца як сумеснае знаходжанне дзяцей і іх бацькоў (законных прадстаўнікоў), так і знаходжанне толькі дзяцей. Гэта мадэль прадугледжвае, што выхаванцы ў далейшым могуць быць прыняты ў адпаведную ўзроставую групу ўстановы адукацыі на пастаяннай аснове.

Прагулачная група прадугледжвае знаходжанне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту ў пастаянна функцыянуючай узроставай групе, уключэнне іх у адукацыйны працэс на перыяд правядзення прагулкі (у першую і (або) другую палову дня).

Крыніца: Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў групах кароткачасовага знаходжання ад 2 да 7 гадзін ва ўстановах, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, зацверджаныя намеснікі міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.У. Кадлубай ад 17.08.2020.