Шчаслівыя дзеці шчаслівай краіны

03.06.2024

Вось і наступіла доўгачаканае лета – самая жаданая пара для ўсёй дзетвары, а першы чэрвеньскі дзень з’яўляецца Днём абароны дзяцей. З гэтай нагодай выхаванцы рознаўзроставай групы прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме “Шчаслівыя дзеці шчаслівай краіны”. Праз гульні дзеці замацоўвалі ўяўленні аб правах дзіцяці на грамадзянскасць, сям’ю, імя, адукацыю, гульню, адпачынак, асаблівую абарону і г. д. У праграме выкарыстоўваліся маўленчыя, рухавыя, музычныя, дыдактычныя гульні, гульні-карагоды і і гульні-віктарыны, крычалкі. У выхаванцаў быў бадзёры і радасны настрой, гучала дзіцячая музыка. А у канцы забаўляльнай праграмы дашкольнікі стваралі малюнкі на асфальце ”Няхай заўсёды будзе сонца”.