Прывітанне, лагер "Усмешка"

03.06.2024

Наступілі доўгачаканыя летнія канікулы і аздараўленчы лагер «Усмешка» зноў расчыніў свае дзверы для дзяцей. Дзень пачаўся з урачыстай лінейкі. Падчас дзелавой гульні «Выбары ў лагеры» выхаванцы прыдумалі назву атрада,  быў абраны камандзір атрада. 

Змена будзе рэалізавана праз сюжэтна-ролевую гульню «Залаты пчальнік». Месца пражывання дзяцей - "Вясёлы вулей". Дзецям будуць дапамагаць выхавальнікі лагера - "Феі кветак". Кожны дзень жыхары вулля прымуць удзел у розных мерапрыемствах, творчых справах. У канцы дня самыя актыўныя ўдзельнікі атрымліваюць кропелькі мёду для напаўнення сот. На сотах адлюстроўваюцца асноўныя мерапрыемствы, праведзеныя за дзень.

Ужо ў першы дзень выхаванцы прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах: гульнявой праграме "Калейдаскоп вясёлых задум", экспрэсе ведаў "Даведайцеся больш! Лета, адпачынак, бяспека". Дзеці з задавальненнем малявалі на асфальце на тэму "Летні настрой".

Першы дзень у лагеры для дзяцей прайшоў цікава і займальна.