Мінск - горад-герой

06.06.2024

Цікава і пазнавальна прайшоў чацвёрты дзень у аздараўленчым лагеры "Усмешка". У час віртуальнага падарожжа "Мінск - горад-герой" выхаванцы даведаліся, што менавіта 6 чэрвеня спаўняецца 50 гадоў з дня прысваення гораду Мінску ганаровага звання "Горад-герой". У час падарожжа дзеці папоўнілі свае веды пра нашу сталіцу, пра гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адзначылі, што Мінск  з кожным годам становіцца ўсё прыгажэйшым.