Падарожжа па малой радзіме

07.06.2024

У рамках цыклу экскурсій «Прыгажосць маёй малой радзімы» з мэтай выхавання эмацыянальна-пазітыўнага стаўлення да роднага населеннага пункту дашкольнікі Асінаўшчызны прагуляліся па тратуарах вуліцы Лясной. Падчас экскурсіі выхаванцы даведаліся, чаму вуліца атрымала такую назву, што на ёй пабудаваны аднапавярховыя і двухпавярховыя дамы, што на вуліцы Лясной ёсць часны сектар і шматкватэрныя пабудовы. Дзеці, чыё жыллё сустракалася на нашым шляху, з радасцю паказвалі яго і прыгожыя краявіды сваім аднагрупнікам.