Дашкольнікі пазнаёміліся з прафесіямі работнікаў дзіцячага сада

10.06.2024

У кожнай установе адукацыі працуе вялікая колькасць работнікаў. І, на жаль, вельмі часта бывае так, што выхаванцы не ведаюць тых, кто клапоціцца пра тое, каб іх знаходжанне ў дзіцячым садзе было прыемным і ўтульным. З мэтай выхавання павагі да працы людзей розных прафесій выхаванцы рознаўзроставай групы пазнаёміліся з дырэктарам установы, яго намеснікам, сакратаром, поварам, прачкай, загадчыкам гаспадаркі і вахцёрам. Хлопчыкі і дзяўчынкі кожнаму задавалі пытанні: "У чым заключаецца Ваша работа?", "Што самае складанае ў Вашай працы?" і "Што больш за ўсё любіце?". Адказы былі самы разнастайныя, але зразумела адно - кожны дарослы любіць сваю работу і прыкладае ўсе намаганні для дабрабыту ўстановы і яе выхаванцаў.

поделиться в: