Сонейка завітала ў госці да выхаванцаў

12.06.2024

У рознаўзроставай групе прайшла забава "Сонейка ззяе - гуляць запрашае". Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі на летнюю тэму, гулялі ў розныя гульні: "Назаві прыкметы лета", "Сонейка і дожджык", "Лятае - не лятае", "Кветкавы бум", "Што падобнае на сонца?" і іншыя, разважалі над пытаннем "Сонца - чаму яно добрае?". Падчас мерапрыемства ва ўсіх быў радасны і бадзёры настрой, які такім і застаўся да канца дня.

поделиться в: