Добрыя словы, добрыя справы

17.06.2024

Дашкольнікі Асінаўшчызны прынялі ўдзел у забаве “Добрыя словы і, добрыя справы”, у ходзе якой падарожнічалі па краіне Дабрыні разам са сваімі сябрамі Добрыкам і Дабрынкай. Пад час маўленчай гульні “Даскажы слоўца” і гульнявых сітуацый: “Папрасі”, “Прывітайся”, “Падзякуй” выхаванцы ўспомнілі асноўныя правілы маўленчага этыкету пры прывітанні, звароце з просьбай, пры выражэнні падзякі. З мэтай развіцця ўмення пазітыўнага стаўлення да сябе і акружаючых дзецям прапанаваліся музычныя гульні, гульні-карагоды. Пад час забавы выхаванцы давалі ацэнцу сваім учынкам і словам і сваіх аднагрупнікаў. За добрыя справы і ўжыванне спосабаў культурных зносін кожны атрымліваў сардэчка, якое з’яўлялася квітком для працягу падарожжа па краіне Дабрыні.

поделиться в: