Падарожжа “Прыгажосць маёй малой радзімы” працягваецца

21.06.2024

З мэтай выхавання эмацыянальна-пазітыўнага стаўлення да роднага населеннага пункта для дашкольнікаў Асінаўшчызны была арганізавана экскурсія па вуліцы Будаўнікоў. Дзеці з задавальненнем прагуляліся па адной з самых новых вуліц нашага аграгарадка, з захапленнем фатаграваліся каля дамоў сваіх знаёмых. У ходзе экскурсіі выявілася, што некаторыя дзеці ўпершыню трапілі на вуліцу Будаўнікоў, таму з задавальненнем любаваліся прыгажосцю сваёй малой радзімы.

поделиться в: