Сонечнаму лету - Фiзкульт-УРА!

24.06.2024

Сёння ў рознаўзроставай групе прайшло фізкультурнае свята "Сонечнаму лету - Фізкульт-УРА!"

Пачалося яно з вясёлай музычнай размінкі "Сонца прамяністае любіць скакаць."

Пасля выхаванцы падзяліліся на дзве каманды і пачалося спаборніцтва. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у эстафетах "Скачкі з абруча ў абруч", "Пралезь праз тунэль", "Змейка", "Пчолкі збіраюць нектар"; гулялі ў гульні "Хто самы спрытны?", "Вясёлае сонейка". 

У выніку спаборніцтва перамагла дружба. Усе удзельнікі свята атрымалі зарад бадзёрасці і шмат станоўчых эмоцый.

поделиться в: