Святочная праграма да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02.07.2024

Беларусь 3 ліпеня адзначае Дзень Незалежнасці - гэта не толькі адно з галоўных дзяржаўных святаў, але і даніна гераізму і мужнасці беларускага народа.

З гэтай нагоды ў рознаўзроставай групе прайшла святочная праграма "Шануйце дзіва на планеце - святую нашу Беларусь."

Напачатку мерапрыемства выхаванцы праспявалі беларускі гімн. Пасля хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, танцавалі, удзельнічалі ў гульнях "Зберажы сцяжок", "Перадай лапаць", "Бег са стужкамі", "Беларускі ручаёк" і іншых.

У канцы святочнай праграмы з рознакаляровых паветраных шарыкаў дзеці склалі сімвал нашай Радзімы - сцяг Рэспублікі Беларусь.

поделиться в: