Паляна вясёлых забаў "Лета, сонца, спякота - весяліся дзетвара!"

27.06.2024

Мерапрыемства пачалося з вясёлай песні "Казачнае лета", якая адразу стварыла атмасферу святочнага настрою. Дзяцей чакалі няпростыя выпрабаванні на спрыт і кемлівасць. Навучэнцы I-IV класаў адгадвалі вясёлыя загадкі, з задавальненнем удзельнічалі ў рухомых гульнях такіх, як "Акулы", "Гарачая бульбачка", "Складзі вясёлку" і іншыя. Мора смеху, усмешак, шчаслівыя дзіцячыя твары суправаджалі дзяцей усё мерапрыемства. 

        

 

поделиться в: