Лясны перазвон

06.08.2024

6 жніўня выхаванцы рознаўзроставай групы прынялі ўдзел у экалагічнай забаве "Лясны перазвон". Дзеці актыўна адправіліся ў падарожжа па лясной паляне, дзе паўтарылі правілы паводзін у лесе, адгадвалі загадкі пра насельнікаў лесу, гулялі ў розныя гульні ("Здагадайся хто гэта", "Так ці не" і інш.). Выхаванцы правялі час не толькі весела, але і пазнавальна.

    

 

поделиться в: