Гульня-віктарына "Мае сябры - жывелы"

08.08.2024

      З мэтай развіцця  пазнавальнага інтарэсу, прывіцця любові і беражлівых адносін дзяцей да прыроды і жывёльнага свету 8 жніўня гульнявая пляцоўка Асінаўшчызненскай пачатковай школы сабрала навучэнцаў на гульню-віктарыну "Мае сябры - жывёлы".  Дзеці з задавальненем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, гулялі ў гульні, а некаторыя нават падзяліліся сваім вопытам клопату аб дзікіх жывёлах.  Навучэнцы паабяцалі ахоўваць і абараняць жывёл ад крыўднікаў.

   

   

поделиться в: