Канікулы без дыму і агню

08.08.2024

У рамках рэспубліканскай акцыі "Канікулы без дыму і агню" супрацоўнікі Смаргонскага РАНС наведалі выхаванцаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы. У гульнявой форме дзецям расказалі пра тое, да чаго могуць прывесці гульні з запалкамі, нагадалі правілы паводзін дома і на вуліцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі паўтарылі нумары службаў экстранага рэагавання, алгарытм дзеянняу ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Асаблівую ўвагу работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях надалі правілам паводзін на вадаёмах, патлумачыўшы дзецям, чым небяспечныя свавольствы ў вадзе, і папярэдзілі аб тым, што хадзіць на раку ці возера без бацькоў забаронена. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі шмат карысных ведаў, а ў якасці прыемнага сюрпрызу — размалёўкі, брашуры, закладкі і памяткі.

      

поделиться в: