Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 2024/2025 навучальнага года

02.09.2024

Урачыстая лінейка да Дня ведаў пачалася пад гукі гімна Рэспублікі Беларусь. З хваляваннем і радасцю віталі на лінейцы 8  першакласнікаў, якія ўступаюць у захапляльны свет ведаў! Для іх гэты дзень поўны надзей і новых пачынанняў.

Са святам навучэнцаў установы павіншавала дырэктар Дурэйка Н.В., якая пажадала ў  сваім выступленні цікавых і радасных школьных дзён для навучэнцаў, педагогам - моцнага здароўя, творчага натхнення і невычэрпнай энергіі. Асаблівыя словы падзякі былі выказаны бацькам за годнае выхаванне дзяцей і дапамогу ў падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да новага навучальнага года. 

Навучэнцаў, педагогаў і бацькоў таксама прыйшлі павіншаваць старшыня Каранёўскага сельскага выканаўчага камітэта Гаспадарова С.С., начальнік пажарна-аварыйнага выратавальнага паста № 14 Смаргонскай РАНС Траццяк Д.П.

На ўрачыстай лінейцы абяцанне рупліва вучыцца і вырасці сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны далі першакласнікі. 

У нашай краіне склалася добрая традыцыя: кожны першакласнік атрымлівае падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі – кнігу «Беларусь – наша Радзіма», якая стане правадніком у краіну Ведаў. Іх першакласнікам уручылі госці ўрачыстасці.

Няхай будучы школьны год будзе цікавым, насычаным падзеямі, поўным новых перамог і здзяйсненняў! Хай ён будзе займальным і пазнавальным, паспяховым і плённым!

    

 

поделиться в: