Дашкольнікам пра школу

02.09.2024

Вельмі хутка скончыліся летнія канікулы і пачаўся новы вучэбны год. У рамках пераемнасці ў рабоце ўстановы адукацыі выхаванцы папрысутнічалі на святочнай лінейцы, дзе ўбачылі яшчэ ўчарашніх выпускнікоў сваёй групы дзіцячага сада ў школьнай форме першакласнікаў. З мэтай фарміраванння матывацыі да школьнай дзейнасці выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Дзень ведаў”. З захапленнем дзеці расказвалі аб сваіх эмоцыях пасля лінейкі, дзяліліся жаданнем хутчэй стаць школьнікамі, адгадвалі загадкі аб школьных прыладах, збіралі патрэбныя вучню рэчы ў партфель, вырашальі праблемныя і гульнявыя сітуацыі.

поделиться в: