Любімыя гульні ў дзіцячым садзе

06.09.2024

Гульня-вядучы від дзейнасці дзяцей. Любімай гульнёй дашкольнікаў з'яўляецца сюжэтна-ролевая гульня, у якой адлюстроўваецца ўспрыманне навакольнага  свету. Адметнай асаблівасцю сюжэтна-ролевай гульні з'яўляецца тое, што яе ствараюць самі дзеці, а іх гульнявая дзейнасць носіць ярка выражаны самадзейны і творчы характар. У рознаўзроставай групе выхаванцам вельмі спадабалася гуляць ў сюжэтна-ролевую гульню "Бальніца". Дзеці з задавальненнем таксама гуляюць з канструктарамі, машынкамі. 

         

поделиться в: