Спорт - гэта сіла і здароўе

06.09.2024

З мэтай далучэння да здаровага ладу жыцця ў рамках тыдня спорту і здароўя дашкольнікі рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання прынялі ўдзел у фізкультурным свяце “Спорт – гэта сіла і здароўе“. У госці да дзяцей завітаў баязлівы Зайчык. У ходзе свята дашкольнікі навучалі Зайчыка, як праз гульнявыя практыкаванні, рухавыя гульні і заняткі спортам стаць смелым, дужым і здаровым.

поделиться в: