Спартыўныя спаборніцтвы "Хуткія, лоўкія, смелыя"

09.09.2024

З мэтай павышэння цікавасці навучэнцаў да заняткаў фізічнай культыры і здароўя, развіцця фізічных якасцей: хуткасці, лоўкасці, каардынацыі рухаў, вынослівасці ў рамках тыдня "Спорт і здароўе" ва ўстанове праведзены спартыўныя спаборніцтвы "Хуткія, лоўкія, смелыя".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 2 каманды навучэнцаў I-IV класаў "Маланка" і "Амазонка". Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі розныя эстафеты "Перанясі прадмет", "Перадай мяч", "Кенгуру", адгадвалі загадкі, прадаўжалі прыказкі на тэму "Здаровы лад жыцця".

У спаборніцтвах перамагла дружба. Удзельнікі атрымалі пачастункі - смачныя і сакавітыя яблыкі, зарад бадзёрасці і энергіі на ўвесь тыдзень.

     

поделиться в: