МНС. Урок бяспечнасці

12.09.2024

На тэрыторыі Смаргонскага раёна працягваецца рэспубліканская акцыя "У цэнтры ўвагі - дзеці!». У рамках акцыі работнікі Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства для вучняў 1-4 класа Асинащшчызненскай пачатковай школы. Інспектар прапаганды МНС нагадала хлапчукам і дзяўчынкам аб правілах пажарнай бяспекі з дапамогай онлайн-гульні "Крокі выратавання", навучыла дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару праз гульню "Дым-пажар-вуліца". Расказала аб правілах бяспечнай эвакуацыі. Дзеці паўтарылі нумары тэлефонаў службаў экстранага рэагавання і паглядзелі мультсерыял "Чароўная кніга". Навучэнцам прыйшліся па душы загадкі, прыказкі і рэбусы ад МНС. У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі акцыі атрымалі ў падарунак яркія наглядныя дапаможнікі з правіламі бяспекі.

      

поделиться в: