Адзіны ўрок да Дня народнага адзінства

17.09.2024

17 верасня ва ўстанове прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Свята, яго значнасцю для нашага народа, успомнілі пра тое, што новае дзяржаўнае свята, якое адзначаюць 17 верасня, з'явілася ў календары Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе. У ходзе ўрока дзеці абмеркавалі падзеі, якія сталі гістарычнай асновай свята, значэнне гэтага свята для сучаснай Беларусі, важнасць адзінства беларускага народа для захавання незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы. Ад падзей мінулага паступова перайшлі да дасягненняў сучаснасці.

Падчас урока навучэнцы разважалі  пра тое, што значыць для кожнага чалавека Радзіма, чаму важным з'яўляецца адзінства народа, у чым яго сутнасць, разважалі пра значнасць слова "мы" як сімвала адзінства краіны ў цэлым і класных калектываў паасобку, дзяліліся сакрэтамі адзінства сваіх класаў.

           

поделиться в: