У госці да кнігі

20.09.2024

Выхаванцы рознаўроставай групы інтэграванага навучання і выхавання наведалі сельскую бібліятэку. З мэтай развіцця цікавасці да кнігі і выхавання чытальніцкай культуры для іх была праведзена экскурсія “Дом, у якім жывуць кнігі”. Бібліятэкар Алена Рамуальдаўна расказала аб правілах карыстання кнігамі і паводзін у бібліятэцы, пазнаёміла з разнастайнасцю мастацкай літаратуры. Расказала, як і дзе размешчаны кнігі і часопісы, каб дзеці з часам самі маглі выбіраць патрэбныя ім мастацкія творы і інфармацыю.  

поделиться в: