Легкаатлетычны крос "Залатая восень"

24.09.2024

У Асінаўшчызненскай пачатковай школе кожны год праходзіць восеньскі крос. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. Гэтыя лёгкаатлетычныя спаборніцтвы праводзяцца з мэтай  прапаганды здаровага ладу жыцця і фарміравання ўстойлівай цікавасці да заняткаў фізічнай культурай і спортам.

 У спаборніцтвах прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі  1-4-ых класаў. Прырода не паскупілася і стварыла спартсменам усе ўмовы для дасягнення высокіх вынікаў, новых рэкордаў, атрымання  зараду бадзёрасці і добрага здароўя. Удзельнікі кросу імкнуліся прыкласці ўсе намаганні і абудзіць у сабе другое дыханне, каб прыбегчы да фінішу  першымі. Пераможцамі сталі Рэшкевіч Вольга (ІІІ клас), Бенецэвіч Павел (ІІ клас), Сабалеўскі Уладзіслаў (IV клас). 

Але ўсё ж галоўнай узнагародай для школьнікаў у гэты дзень сталі не званні пераможцаў, а зносіны з іншымі навучэнцамі школы, свежае восеньскае паветра і добры настрой.

            

поделиться в: