Выхаванцы прыбіраюць апалае лісце на ўчастку

25.09.2024

Наступілі цудоўныя восеньскія дзянькі. Шмат спраў і клопату прынесла восень на ўчастак дзіцячага сада. Дрэвы пачынаюць рыхтавацца да зімы, а таму з іх актыўна ападаюць пажаўцелыя лісточкі. І таму выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання разам з выхавальнікам прыступілі да працы ‒ з натхненнем і энтузіязмам прыбіралі граблямі апалае лісце, зграбалі яго ў кучы, складалі ў мяшкі. 

У працэсе працоўнай дзейнасці выхаванцы вучацца дапамагаць адзін аднаму, дамаўляцца паміж сабой, даводзіць пачатае да канца, у іх фарміруецца ўяўленне аб значнасці працы для сябе і навакольных.

Зграбанне лісця мае двайную перавагу: гэта не толькі станоўча ўплывае на рост травы, але і зʼяўляецца добрым фізічным практыкаваннем. Акрамя таго на прагулцы дзеці даведваюцца, чаму ж так важна прыбіраць апалае лісце. 

Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі задаволены ад вынікаў сваёй працы, а яшчэ змаглі адчуць сябе дужымі і самастойнымі, як сапраўдныя дарослыя.

поделиться в: