Восеньскі дзень дабрыні

30.09.2024

У восеньскім календары ёсць незвычайная дата, калі сэрца перапаўняецца пачуццём глыбокай удзячнасці, калі хочацца гаварыць словы падзякі, быць асабліва чулымі і ўважлівымі да людзей – гэта Дзень павагі людзей старэйшага пакалення.

У рамках дэкады "Славім узрост залаты", прысвечанай Дню пажылых людзей, у 1 класе прайшла інфармацыйная гадзіна "Дзень пажылых людзей – дзень дабра і павагі". Навучэнцы прагледзелі відэаролік пра гэты важны дзень, пра традыцыі шанавання і падтрымкі пажылых людзей, гаварылі пра жыццё адзінокіх бабуль і дзядуляў, пра дабро, каханне і цяпло, якое так неабходна кожнаму з нас. Прайшла акцыя "Дрэва добрых слоў і пажаданняў" з мэтай фарміравання каштоўнасных адносін вучняў да жыцця і людзей, якія іх акружаюць. Затым дзеці напаўнялі "дрэва дабра" цудоўнымі пажаданнямі, а таксама вырабілі віншавальныя паштоўкі бабулям і дзядулям у гонар свята.

Давайце заўсёды памятаць, што побач ёсць пажылыя людзі, якія маюць патрэбу ў разуменні, цярплівасці, павагі і нашай любові.

 

           

поделиться в: