Славім узрост залаты

01.10.2024

1 кастрычніка кожны прадстаўнік старэйшага пакалення прымае віншаванні да Дня пажылых людзей. Як прыемна гэта ўвага бабулям і дзядулям, не перадаць словамі!

Па добрай ужо традыцыі вучні I-IV класаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы ў рамках дэкады "Славім узрост залаты" павіншавалі жыхароў пажылога  ўзросту са святам. Дзеці жадалі ім доўгіх гадоў жыцця, здароўя, шчасця. З вялікай радасцю і хваляваннем чыталі вершы. Сустрэча дзяцей з жыхарамі аграгарадка праходзіла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Усе атрымалі масу станоўчых эмоцый. 

                    

 

поделиться в: