Мы жывём па правілах акцябрат

08.10.2024

Ва ўстанове сярод навучэнцаў 3–4 класаў прайшла пазнавальная гульня “Мы жывём па правілах акцябрат”.

Падчас мерапрыемства дзеці здзейснілі вясёлае падарожжа па станцыях нашай неабсяжнай Радзімы. Наведалі такія станцыі як “Акцябронак”, “Радзіма”, “Танцавальная”, “Родная мова”, “Творчасці” і выканалі розныя заданні.

Навучэнцы ў ходзе гульні праявілі сябе актыўнымі, творчымі і мэтанакіраванымі. Яны  даведаліся шмат цікавай інфармацыі пра гісторыю ўзнікнення акцябрацкага руху, праслухалі легенду аб акцябратах, успомнілі правілы пасвячэння, сімвалы і марш акцябрат, іх дзейнасць. За выкананне розных заданняў навучэнцы атрымлівалі зорачкі.

У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы атрымалі дамашняе заданне: распытаць у дарослых пра іх успаміны аб акцябрацкім жыцці. Юныя акцябраты паабяцалі, што пастараюцца рабіць толькі добрыя ўчынкі, каб горда насіць гэтае званне.

Дружныя акцябраты.jpg  Сумесная работа.jpg   У час мерапрыемства (1).jpg

 

поделиться в: