Мая сям’я – мой востраў шчасця

16.10.2024

У рамках Тыдня бацькоўскай любові выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання разам са сваімі матулямі прынялі ўдзел у спартыўна-гульнявой праграме “Мая сям’я – мой востраў шчасця!”. Асаблівасць гэтага мерапрыемсва заключалася ў тым, што ўсе эстафеты і конкурсы былі парныя: мама са сваім дзіцём. Спачатку ўдзельнікі падзяліліся на каманды і зрабілі вясёлую рухавую размінку. Затым пачаліся эстафеты такія як “Сямейны ачаг”, “Сямейны талісман”, “Сямейная пераправа”, “Падтрымка”, “Давер”, “Топае немаўля”, “Глаўней за ўсё надвор’е ў доме”. Праграма суправаджалася вясёлай рытмічнай музыкай. У прамежках эстафет правадзіліся конкурсы на спартыўныю тэматыку: “Адгадай від спорту”, “Назаві спартыўнае слоўца”. Падахвочваліся ўдзельнікі праграмы жартоўнымі загадкамі і крычалкамі. Вынікам мерапрыемсва стаў пазітыўных настрой дзяцей і іх бацькоў і асазнанне таго, што толькі ў асяроддзі сваёй сям’і чалавек можа быць па сапраўднаму шчаслівым .

поделиться в: