Ідэалагічная работа з працоўным калектывам

Сход працоўнага калектыву

разгарнуць

29.10.2024 ва ўстанове прайшоў сход працоўнага калектыву, на якім разгледжана пытанне "Аб прафілактыцы кіберзлачынстваў".

Грышан Ж.В. давяла даведама работнікаў інфармацыю аб злачынствах,  учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, прывяла статыстыку па крымінальных справах названай катэгорыі ў 2024 годзе.  Папярэдзіла работнікаў аб актывацыі махляроў у сацыяльных сетках і мессенджэрах у сувязі з набліжэннем навагодніх святаў, прывяла прыклады махлярства, у прыватнасці «продаж навагодніх елак», «продаж зімовых шын» і інш. 

Супрацоўнікі ўстановы папярэджаны аб тым,  што ў выпадку здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў неабходна неадкладна паведамляць інфармацыю ў праваахоўныя органы.

Ва ўстанове складзены і зацверджаны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку кіберзлачынстваў, для супрацоўнікаў, навучэнцаў установы, бацькоў.

 

згарнуць

Флешмоб «Надо!»

разгарнуць
Калектыў дзяржаўнай установы адукацыі "Асінаўшчызненская пачатковая школа" прыняў удзел у флэшмобе «Трэба!» у падтрымку прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
 
згарнуць
поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле