Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Асінаўшчызненская пачатковая школа"
29.10.2024 ва ўстанове прайшоў сход працоўнага калектыву, на якім разгледжана пытанне "Аб прафілактыцы кіберзлачынстваў".
Грышан Ж.В. давяла даведама работнікаў інфармацыю аб злачынствах, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, прывяла статыстыку па крымінальных справах названай катэгорыі ў 2024 годзе. Папярэдзіла работнікаў аб актывацыі махляроў у сацыяльных сетках і мессенджэрах у сувязі з набліжэннем навагодніх святаў, прывяла прыклады махлярства, у прыватнасці «продаж навагодніх елак», «продаж зімовых шын» і інш.
Супрацоўнікі ўстановы папярэджаны аб тым, што ў выпадку здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў неабходна неадкладна паведамляць інфармацыю ў праваахоўныя органы.
Ва ўстанове складзены і зацверджаны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку кіберзлачынстваў, для супрацоўнікаў, навучэнцаў установы, бацькоў.
згарнуць