Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі. Лабірынт ведаў “Займальна аб прафесіях”. Працоўны дэсант “Збор насення кветак”

21.09.2024

У шосты школьны дзень, у дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у лабірынце ведаў “Займальна аб прафесіях”. У час мерапрыемства замацавалі веды пра некаторыя прафесіі, адгадвалі загадкі, рэбусы. 

З захапленнем прайшоў працоўны дэсант “Збор насення кветак”. Дзеці ўспомнілі назвы кветак, з цікавасцю разглядалі насенне.

поделиться в: