Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Асінаўшчызненская пачатковая школа"
У шосты школьны дзень навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Край мой - гонар мой". У ходзе мерапрыемства дзеці пабывалі на розных станцыях "Гістарычнае падарожжа", "Знаўцы роднай мовы", "Беларусь культурная", "Народная мудрость". Паказалі добрыя веды пра нашу краіну, пра галоўныя гістарычныя падзеі, дзяржаўныя святы.
У дзень узаемадзеяння з сям'ёй навучэнцы ўстановы сумесна з бацькамі прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Падарожжа па бабуліных казках”. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адгадвалі загадкі пра казачных герояў, давалі ім характарыстыку, успаміналі вядомыя беларускія народныя казкі. Вельмі прыемна, што вучні ведаюць вялікую колькасць казак, што дазволіла з лёгкасцю адгадаць урыўкі з іх.
У шосты школьны дзень, у дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у лабірынце ведаў “Займальна аб прафесіях”. У час мерапрыемства замацавалі веды пра некаторыя прафесіі, адгадвалі загадкі, рэбусы.
З захапленнем прайшоў працоўны дэсант “Збор насення кветак”. Дзеці ўспомнілі назвы кветак, з цікавасцю разглядалі насенне.
У другую суботу верасня прайшоў дзень здароўя "Дзень здароўя школьніка". Актыўны ўдзел дзеці прынялі ў спартыўным квэсце "Марафон вясёлых стартаў". Цікавыя эстафеты, спартыўныя конкурсы вельмі захапілі навучэнцаў. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел у мерапрыемстве.
У шосты школьны дзень навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у гістарычным экскурсе “Мая малая радзіма – Смаргоншчына”. У час мерапрыемства ўспомнілі пра цікавыя мясціны Смаргонскага краю, аграгарадка Асінаўшчызна. З задавальненнем расказвалі, якія мясціны наведалі сумесна з бацькамі.