Справаздачы па мерапрыемствах 2023/2024

Спартыўныя спаборніцтвы "Хутчэй, вышэй, мацней"

11.05.2024

Інфармацыйна-патрыятычная гадзіна “Героі і подзвігі Вялікай Айчыннай”

04.05.2024

Напярэдадні 79-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне навучэнцы ўстановы ў шосты школьны дзень прынялі ўдзел у інфармацыйна-патрыятычнай гадзіне “Героі і подзвігі Вялікай Айчыннай”. У час мерапрыемства вучні ўспомнілі асноўныя старонкі гісторыі самай страшнай вайны, ушанавалі памяць усіх загінуўшых хвілінай маўчання.

Інтэлектуальны конкурс “Тата, мама, я – кемлівая сям’я”

27.04.2024

Навучэнцы ўстановы сумесна з бацькамі прынялі ўдзел у інтэлектуальным конкурсе "Тата, мама, я - кемлівая сям'я". Удзельнікі паказалі свае веды па розных накірунках. У камандах сумесна вырашалі адказы на пытанні. З задавальненнем падтрымлівалі адзін аднаго, падбадзёрвалі. У выніку перамагла дружба.

Акцыя “Зялёны дэсант”. Прафарыентацыйная гульня “Прафесіі маіх бацькоў”

20.04.2024

У шосты школьны дзень навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у акцыі “Зялёны дэсант”. Дзеці на тэрыторыі ўстановы пасадзілі дрэвы і кусты. У час прафарыентацыйная гульні “Прафесіі маіх бацькоў” навучэнцы расказвалі пра прафесіі сваіх бацькоў, мама вучаніцы IV класа Ермаковай Паліны Наталля Вацлаваўна пазнаёміла прысутных з прафесіяй повара.

Спартландыя "Я, ты, ён, яна - мы здаровая краіна"

13.04.2024

   

Конкурсная праграма "Беларусь мая сiнявокая"

06.04.2024

У шосты школьны дзень навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у конкурснай праграме "Беларусь мая сінявокая". У час мерапрыемства дзеці пабывалі на розных станцыях. На станцыі "Кляновая"  успомнілі назву нашай краіны, сімвалы, абласныя цэнтры і інш. На станцыях "Грыбная паляна", "Птушыны двор", "Дрэвы", "Васільковая", "Лясныя жыхары" навучэнцы замацавалі свае веды пра жывельны і раслінны свет Беларусі.

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй. Пазнавальны экскурс “Экалогія пачынаецца ў сям’і”

23.03.2024

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі. Акцыя “Чысты клас”. Пазнавальная праграма “Шлях у прафесію пачынаецца ў школе”

16.03.2024

У дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі, у шосты школьны дзень навучэнцы прынялі ўдзел у акцыі "Чысты клас".

Пасля прайшла пазнавальная праграма "Шлях у прафесію пачынаецца ў школе", падчас якой вучні пачатковых класаў паўдзельнічалі ў конкурсах "Ваенныя шафёры", Дружба", "Пантаміма", "Дабяжы, падумай, намалюй". 

Дзень здароўя “Здаровы лад жыцця – наша жыццё”. Пазнавальная гульня “Падарожжа па вуліцы правільнага харчавання”

09.03.2024

Iнтэлектуальная гульня "Вялікае падарожжа па малой радзіме"

02.03.2024

Навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Вялікае падарожжа па малой Радзіме". У ходзе мерапрыемства дзеці ўспомнілі цікавыя звесткі пра аг. Асінаўшчызна, г. Смаргонь, адказвалі на прапанаваныя пытанні. Даведаліся, што ў аг. Асінаўшчызна жыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, паслухалі відэазапісы жыхароў аг. Асінаўшчыза, якія помняць жудасныя жахі вайны.

Сямейная гульнявая праграма "Тата можа..."

24.02.2024

У шосты школьны дзень навучэнцы  ўстановы і бацькі прынялі ўдзел у сямейнай гульнявой праграме "Тата можа...". У мерапрыемстве спаборнічалі дзве каманды: "Абаронцы" і "Пагранічнікі". Удзельнікі паказалі, якія яны спрытныя, лоўкія, адважныя. Самымі галоўнымі ў спаборніцтвах былі таты. Яны былі і лётчыкамі, і разведчыкамі, і выратавальнікамі. У завяршэнні праграмы ўдзельнікі атрымалі дыпломы. Усе атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі. Акцыя “Кніжкіна бальніца”. Шанс-віктарына “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”. Экскурсія на мемарыяльны комплекс памяці герояў і ахвяр Першай міравой вайны.

17.02.2024

У дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі, у шосты школьны дзень навучэнцы прынялі ўдзел у акцыі "Кніжкіна бальніца", падчас якой школьнікі падклеілі кнігі, якія патрабавалі рамонту. Пасля прайшла шанс-віктарына "Есць такая прафесія - Радзіму абараняць".

Таксама навучэнцы I-IV класаў  наведалі мемарыяльны комплекс памяці герояў і ахвяр Першай міравой вайны. Педагогі паведамілі дзецям пра тое, як невялікае мястэчка Смаргонь апынулася ў цэнтры баявых дзеянняў, як нечаканая вайна ўнесла свае сумныя карэктывы, ператварыўшы Смаргонь у мёртвы горад, які стаў фрагментам лініі фронту – практычна ўсе жыхары пакінулі горад, а сам ён быў разбураны дашчэнту. Настаўнікі звярнулі ўвагу на "Камень памяці", на якім размешчаны тэкст звароту да нашчадкаў: "Любая вайна нясе гора, разбурэнне і смерць. Наш святы абавязак памятаць пра гэта". У навучэнцаў пасля экскурсіі засталіся незабыўныя ўражанні.  

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Спартыўныя спаборніцтвы "Тата, мама, я - спартыўная сям'я"

10.02.2024

У дзень прапаганды здаровага ладу жыцця, у шосты школьны дзень навучэнцы і бацькі прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах "Тата, мама, я - спартыўная сям'я". Азарт дарослых удзельнікаў спартыўных конкурсаў падбадзёрваў і дзяцей. Дзеці былі ў захапленні ад таго, што яны разам са сваімі татамі і мамамі спаборнічалі ў лоўкасці, спрыце, кемлівасці.

У выніку перамаглі ўсе: і дарослыя, і дзеці, так як атрымалі  незабыўныя хвіліны зносін, азарту і цудоўнага настрою.

Дзякуй за ўдзел у мерапрыемстве сем'ям Сабалеўскіх, Кабан, Калбаскіных, Плахатнюк, Новік, за падрыхтоўку мерапрыемства педагогу Паржон Н.М.

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Гадзіна духоўнасці “У промнях душэўнай цеплыні”

03.02.2024

Навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у гадзіне духоўнасці "У промнях душэўнай цеплыні". У ходзе мерапрыемства дзеці разважалі пра дабрыню, добрыя ўчынкі. Адказалі на пытанне "Якім павінен быць добры чалавек?", "Як неабходна паводзіць сябе з сябрамі, блізкімі людзьмі?"

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй. Віктарына “Справы сямейныя”

27.01.2024

У дзень узаемадзеяння з сям'ёй  навучэнцы ўстановы сумесна з бацькамі прынялі ўдзел у віктарыне "Справы сямейныя". Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, успомнілі прыказкі пра сям'ю. У камандах вырашылі, якія справы ў сям'і патрэбна выконваць сумесна. Цудоўныя атрымаліся малюнкі на тэму "Дом маей мары".

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі. Цікавая сустрэча “Прафесія – выратавальнік”

20.01.2024

У шосты школьны дзень, у дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі, навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у акцыі “Мая дапамога птушкам”, а пасля пазнаёміліся з цікавай прафесіяй - выратавальнік.

Спартыўныя спаборніцтвы “Да вяршыні Алімпа”

13.01.2024

Сёння ў шосты школьны дзень нашу ўстанову наведалі вучні пачатковых класаў ДУА "Сольская сярэдняя школа імя Мар'яна Дуксы". Нашы навучэнцы разам з гасцямі прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах "Да вяршыні Алімпа". Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся на дзве каманды. Ім былі прапанаваны займальныя эстафеты з бегам, скачкамі, з мячом, абручамі, дзе кожны змог праявіць свой спрыт, хуткасць, знаходлівасць. Кожны ўдзельнік стараўся з усіх сіл, каб прынесці перамогу сваёй камандзе. У выніку спаборніцтваў кожная з каманд атрымала па 26 балаў. Перамагла дружба!

Сямейныя традыцыi святкавання Калядаў i Новага года

23.12.2023

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага Інфармацыйны рынг “Беларусь: развіццё ў інтарэсах чалавека”

02.12.2023

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй. Эканамічная гульня “Я, мая сям’я і беражлівасць”

25.11.2023

У рамках шостага школьнага дня у дзень узаемадзеяння з сям'ёй навучэнцы ўстановы сумесна з бацькамі прынялі ўдзел у эканамічнай гульні "Я, мая сям'я і беражлівасць".

Разгадаўшы рэбус пры дапамозе казачных герояў, дзеці даведаліся новае для іх слова "бюджэт". Паглядзелі пазнавальны мультфільм "Азбука грошай цётачкі совы" і склаўшы пазлы, азнаёміліся з беларускімі грашыма. На простым прыкладзе, воблака з кроплямі вады, дзеці навучыліся адрозніваць паняцці "даходы" і "выдаткі". На   прыкладзе    казкі  К.І. Чукоўскага "Муха-Цакатуха", дзеці з бацькамі змаглі вызначыць самыя важныя патрэбы і да чаго трэба імкнуцца. У ходзе гульні "Сямейныя выдаткі" бацькі падзяліліся сваім вопытам вядзення сямейнай эканомікі, а дзеці пазнаёміліся з такімі паняццямі як "Заробак",  "Пенсія", "Стыпендыя". Запомніць і замацаваць усе гэтыя складаныя паняцці, навучэнцы змаглі пры дапамозе крыжаванкі. Таксама навучэнцы сумесна з бацькамі на мерапрыемства падрыхтавалі малюнкі на тэму фінансавай граматнасці.

Дадзеная гульня дала зразумець дзецям і дарослым, што быць фінансава граматным – гэта неабходнасць нашага паўсядзённага жыцця. Уменне правільна кіраваць сваімі фінансамі дапамагае дасягнуць фінансавай незалежнасці і свабоды.

Брэйн-рынг "Прафесіі работнікаў сельскай гаспадаркі"

18.11.2023

У шосты школьны дзень, у дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі, навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у брэйн-рынгу "Прафесіі работнікаў сельскай гаспадаркі". Дзве каманды "Заатэхнікі" і "Аграномы" вельмі добра справіліся з заданнямі. Удзельнікі гульні былі ў здзіўленні: "Колькі шмат прафесій у сельскай гаспадарцы!"

Навучэнцы таксама пабывалі на экскурсіі ў музейным пакоі ўстановы "Хлеб у доме гаспадар", дзе яшчэ раз даведаліся пра перадавікоў ПКУП "Саўгас Смаргонскі", пра прафесіі людзей сельскай гаспадаркі.  

Інтэрактыўная гульня “Вітамініяда”

11.11.2023

Творчая майстэрня “Не побач, а разам”

28.10.2023

Пазнавальная гульня па станцыях “Дарога ў краіну прафесій нашых татаў”

21.10.2023

Спартыўна-гульнявая праграма “Я і мама – самыя спартыўныя”

14.10.2023

14 кастрычніка 2023 г. у шосты школьны дзень навучэнцы I-IV класаў сумесна з мамамі прынялі ўдзел у спартыўна-гульнявой праграме "Я і мама - самы спартыўныя". Удзельнікі мерапрыемства весела і задорна правялі час. Дзве каманды вельмі стараліся перамагчы у розных конкурсах і эстафетах "Прабяжы з мячом", "Букет для мамы" "Запляці касу", "Мамін марафон" і інш. Пры падвядзенні вынікаў атрымалася аднолькавая колькасць балаў у абедзвюх каман. Перамагла дружба. Дзеці павіншавалі сваіх мам са святам, пажадалі моцнага здароўя, бадзёрага настрою, аптымізму.

Краязнаўчая гадзіна “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю”

07.10.2023

Віншаванні з Днём пажылых людзей ад школьнікаў

30.09.2023

1 кастрычніка кожны прадстаўнік старэйшага пакалення прымае віншаванні да Дня пажылых людзей. Як прыемна гэта ўвага бабулям і дзядулям, не перадаць словамі!

Па добрай ужо традыцыі вучні I-IV класаў установы адукацыі добра падрыхтаваліся да свята. У школе была аб’яўлена дэкада “Залаты ўзрост”, у час якой праведзены ўрокі міласэрнасці, зроблены віншавальныя паштоўкі, дзеці вывучылі вершы. А ў рамках шостага школьнага дня вышлі разам з настаўнікамі і бацькамі віншаваць пажылых жыхароў свайго аграгарадка са святам. Таксама без увагі не засталіся і ветэраны працы, якія раней працавалі ў сферы адукацыі. Яны атрымалі віншаванні і з Днём настаўніка. Якое ж было здзіўленне і радасць, калі вучні жадалі ім доўгіх гадоў жыцця, здароўя і шчасця. З вялікай радасцю і хваляваннем дзеці чыталі вершы. Сустрэча дзяцей з жыхарамі аграгарадка праходзіла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Усе атрымалі масу станоўчых эмоцый.

Дадзенае свята вельмі актуальна на сённяшні дзень. Гэта толькі малая доля падзякі старэйшаму пакаленню, які аб’ядноўвае дзесяцігоддзі гісторыі ў адзін бесперапынны ланцуг, за іх самаадданую працу і мудрасць. Гэты дзень – дзень Мудрасці, Дабра і Павагі!

Гульнявая праграма “Калі ёсць сям’я – значыць шчаслівы я”

23.09.2023

Арт-гадзіна “Вясёлка прафесій”

16.09.2023

Спартыўна-забаўляльная праграма “Мы за спорт – за здаровую нацыю”

09.09.2023

Навучэнцы ўстановы ў шосты школьны дзень з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўна-забаўляльнай праграме "Мы за спорт – за здаровую нацыю". Дружна, старанна ўдзельнічалі ў эстафетах, конкурсах, гульнях.

Пазнавальная гульня “Гэты цуд завецца – кніга” (да дня беларускай пісьменнасці)

02.09.2023