Навошта ў кватэры спартыўны куток

разгарнуць

Нас усіх шмат гадоў уражвала сумная статыстыка частаты захворванняў дзяцей дашкольнага ўзросту.

Адна з іх недастатковая ўвага дарослых да здароўя дзіцяці. Мы любім сваё дзіця, старанна лечым, калі яно захварэе, а ў пастаяннай паўсядзённасці не выкарыстоўваем увесь арсенал сродкаў і метадаў, зыходзячы з умоў жыцця і дзіцячай дзейнасці.

Галоўнай прычынай большасці прастудных захворванняў у дзяцей з'яўляецца неадпаведнасць адзення і абутку тэмпературнаму рэжыму. Трэба пастаянна супастаўляць тэмпературу і адзенне, не дапускаць як пераграванні, так і пераахаладжэнні цела.

Мы мала ведаем пра здароўе нашага малога. Перыядычна нам патрэбны заключэнні вузкіх спецыялістаў. Толькі дыягнастычныя дадзеныя палегчаць дакладны і індывідуальны падыход у сям'і.

Важна прытрымлівацца рэжыму дня, стварыць дзецям умовы для сну і ежы.

Рэжым заўсёды быў і застаецца асновай паўнацэннага фізічнага развіцця. Не выпадкова заўважана выхавацелямі дзіцячых садоў самыя нервовыя, цяжкія дзеці бываюць у панядзелак. Мусіць, таму, што ў суботу і ў нядзелю дзеці адыходзяць ад звыклага рэжыму і жывуць па раскладзе дарослых. І мы яшчэ дзівімся, чаму ж яны такія капрызныя, а таму, што парушаецца ўвесь устояны стэрэатып дзіцячага арганізма.

Як добра, калі ў сям'і існуе традыцыя штодзень праводзіць ранішнюю гімнастыку. Гэты працэс неабходна праводзіць сумесна і ў дзіцячым садзе, і дома. Толькі тады будзе вынік – здаровае дзіця

Фізіёлагамі і псіхолагамі навукова даказана, што дзіця выконвае за дзень 6-13 тысяч рухаў. Існуе няпісанае правіла – забяспечыць дзіцяці рухальны камфорт, лепш на свежым паветры. У дрэннае надвор'е дзеці, як правіла, застаюцца дома, пазбаўляючыся кіслароду, зносін і рухаў на прагулцы. У сувязі з гэтым шкадуем, што рэдка выкарыстоўваюцца сем'ямі так званыя "пакаёвыя прагулкі". Раім іх праводзіць так: усім цёпла паўапрануцца, адкрыць дзверы балкона і на працягу 30-40 хвілін актыўна рухацца, весела гуляць. На звычайных прагулках практыкаваць сюрпрызы, спаборніцтвы, паходы для таго, каб ваш малы не толькі рухаўся, але і весяліўся.

Добра, калі бацькі і дзеці маюць свае любімыя рухомыя гульні. Дзіця абавязкова будзе гуляць, калі ўбачыць побач тат і мам, бабуль і дзядуляў.

Акрамя гэтага важны спорт. У дашкольным узросце рана казаць аб сапраўдным спорце, але гульні і забавы з элементамі спорту цалкам даступныя. Дзеці, з самых ранніх гадоў павінны мець: санкі, лыжы, канькі, ровар, мячы, кеглі, шашкі, шахматы і г. д.

Для аздараўлення дзіцяці таксама важным з'яўляецца здаровае харчаванне. Патрэбна абмежаваць ужыванне салодкага, мучнога, што можа прывесці да лішняй вагі. Загартоўванне дзяцей таксама нямалаважна. Галоўнае правіла – паступовасць і сістэматычнасць. Карысна купанне ў адкрытых вадаёмах, хаджэнне басанож, паветраныя ванны, абціранне.

Падтрымка псіхічнага здароўя ўключае ў сябе спакойную абстаноўку ў сям'і, адсутнасць сварак. Дзеці дашкольнага ўзросту маюць патрэбу ў праяве клопату і ласкі, каб адчуваць сябе патрэбнымі, і ў сумесным баўленні часу І памятайце, бацькі дзіцяці – прыклад для пераймання. Будзем здаровыя самі – будуць здаровыя нашы дзеці

згарнуць
поделиться в: