Адзенне дзяцей для заняткаў па фізічнай культуры

разгарнуць

  Picture background 

Фізкультурай займацца - трэба ў форму апранацца!
А ў адзенні паўсядзённым,
Займацца нават шкодна!

   Фізкультурныя заняткі - асноўная форма сістэматычнага   навучання    дзяцей фізічным практыкаванням.  Значэнне заняткаў заключаецца ў комплексным фарміраванні   культуры рухаў, сістэматычным ажыццяўленні аздараўленчых,     адукацыйных і выхаваўчых задач, выкананне якіх забяспечвае   фізічнае развіццё, функцыянальнае ўдасканаленне арганізма,  умацаванне здароўя дзіцяці, набыццё ім правільных рухальных навыкаў, выхаванне фізічных якасцяў і эмацыйна-станоўчых адносін да фізкультуры і спорту, усебаковае развіццё асобы.
    Фізкультурны занятак абавязкова патрабуе захавання тэхнікі бяспекі пры яго правядзенні. Адным з абавязковых умоў яе захавання з'яўляецца наяўнасць спартыўнай формы ў дзяцей. Дзіця атрымлівае поўнае фізічнае развіццё, вучыцца скакаць, бегаць, поўзаць, лазіць. Каб вашаму дзіцяці было зручна, неабходна набыць: футболку, шорты, шкарпэткі, зручны спартыўны абутак для заняткаў фізічнай культурай.    
Спартыўная форма для заняткаў фізічнай культурай:
1. Футболка. Футболка павінна быць выраблена з несінтэтычных, дыхаючых матэрыялаў, без дэкаратыўных элементаў, якія адцягваюць увагу дзяцей.
2.  Шорты.  Шорты павінны быць нешырокія, не ніжэй  каленяў. Многія дзеці прыходзяць на занятак у брыджах, што перашкаджае ім выконваць асноўныя віды рухаў, такія як скачкі, бег  і г.д.
3. Абутак. Абутак павінен быць  лёгкім з трывалай гумавай падэшвай. Спартыўны абутак пры актыўных рухах павінен надзейна падтрымліваць ступню дзіцяці. Для прафілактыкі траўмаў важна шчыльная фіксацыя ступні і наяўнасць нягладкай падэшвы. Чэшкі для заняткаў фізкультурай у дзіцячым садзе апранаць дзіцяці не трэба, яны падыходзяць толькі для музычных заняткаў, паколькі тонкая скураная падэшва чэшак слізгае і цалкам не амартызуе, акрамя гэтага, чэшкі не забяспечваюць падтрымку і фіксацыю ступні.

 

згарнуць
поделиться в: