Фізкультхвілінкі

разгарнуць

Зімовая

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Мы пайшлі на двор гуляць. (пальчыкі топаюць па нагах)

Бабу снежную зляпілі (паказваем рукамі вялікі ком),

Птушак хлебам пакармілі (сыпем крошкі для птушак)

З горкі слізкай пакаталісь (адна рука “катаецца” па другой ад пляча да пальцаў)

І ў гурбах павалялісь (абедзе рукі верцяцца – валяюцца ў снезе)

У снезе мы дамоў прыйшлі!

Атрасліся (паказваем, як страхваем снег)

Суп паелі (паказваем, як ядзім суп: адна рука – талерка, другая – лыжка)

Спаць у ложачкі ляглі (абедзве далоні пад шчакой, галава крыху нахілена, вочы заплюшчаны)

Ладкi

Ладу-ладу-ладкі (Схаваліся ручкі)

Ладу-ладу-ладкі, (ляскаем у ладкі)

Кулачкі-кулачкі! (стукаем кулачкамі адзін аб другі)

Ладу-ладу-ладкі, (ляскаем у ладкі)

Кулачкі-кулачкі! (стукаем кулачкамі адзін аб другі)

Схаваліся ручкі! (рукі хаваюцца за спіну)

Шукай, дзе яны?!

А вось яны! (рукі вяртаюцца, робім “ліхтарыкі” перад сабой)

Пеўнік

Пеўнік раніцай прачнуўся,

(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).

І да сонца павярнуўся.

(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).

Кукарэкнуў раз, два, тры!

(Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).

Ты сягоння не праспі. 

Бiятлон

Сонца шчыра ўсміхнулася. (кругавы рух рукамі)

Мы падняліся, апрануліся, (устаць)

На лыжню ўсе дружна сталі, (рухі лыжніка)

Хутчэй ветрыка памчалі!

Трапна ў цэль страляць мы будзем: (імітавць стрэльбу)

Ні хвілінкі не марудзім! (бег на месцы)

Скажам шчыра: "Мара наша –

Быць як Домрачава  Даша”. (папляскаць у далоні)

1-2-3-4-5

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Тупаем нагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Пляскаем рукамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Будзем нахіляцца.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Сядзем зноў займацца.

 Сонейку

Як толькі сонейка прачнецца, (устаць з-за парт)

За справы ўміг яно бярэцца! (кругі рукамі)

Разбудзіць сонных дзетак, (пацерці вочкі)

Сагрэе лес, палетак, (абняць сябе за плечы)

Дасць моцы ўсім, хто хворы, ( зрабіць рыўкі рукамі)

І падтрымае ў горы. (паціснуць адзін аднаму рукі)

Я вельмі прашу: "Сонца, (папляскаць у далоні)

Зірні ў наша аконца!”

Замок

На дзвярах вісіць замок

(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).

Хто яго адкрыць бы змог?

(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).

Пакруцілі, пакруцілі

(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).

Пакруцілі, пакруцілі

(Круцяць іх у іншы бок).

Пацягнулі

(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).

І адамкнулі

(Падымаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).      

Бусел

На страсе прачнуўся бусел, (далонькі на твар, потым адымаем)

Доўгай шыяй пацягнуўся, (цягнемся галавой, носікамі дагары)

Распрастаў шырока крылы – (разводзім рукі ў розныя бакі)

Пёркі ветрам закруціла (круцім далонямі, пальчыкамі).

А на двор бяжыць сабачка, (тупаем ножкамі, рукамі дапамагаем бегчы),

Круціць хвосцікам там качка, (круцім попамі, распрацоўваем пазваночнік, талію, суставы),

І выходзіць - рукі ў бокі –

Гаспадар да іх высокі. (паважна выступаем, рукі ў бокі, спіна раскрытая, роўная, галава высока задраная)

 

згарнуць
поделиться в: