Справаздачы па мерапрыемствах 2024/2025 навучальны год

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця “Хто любіць спорт, той здаровы і бадзёры” Спартыўна-гульнявая праграма “Уперад па дарозе здароўя!”. Урок здароўя “Вітамінныя гiсторыi"

12.10.2024

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Інтэрактыўная гульня “Край мой – гонар мой”

05.10.2024

У шосты школьны дзень навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Край мой - гонар мой". У ходзе мерапрыемства дзеці пабывалі на розных станцыях "Гістарычнае падарожжа", "Знаўцы роднай мовы", "Беларусь культурная", "Народная мудрость". Паказалі добрыя веды пра нашу краіну, пра галоўныя гістарычныя падзеі, дзяржаўныя святы. 

Дзень узаемадзеяння з сям'ёй. Гульнявая праграма “Падарожжа па бабуліных казках”

28.09.2024

У дзень узаемадзеяння з сям'ёй  навучэнцы ўстановы сумесна з бацькамі прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Падарожжа па бабуліных казках”. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адгадвалі загадкі пра казачных герояў, давалі ім характарыстыку, успаміналі вядомыя беларускія народныя казкі. Вельмі прыемна, што вучні ведаюць вялікую колькасць казак, што дазволіла з лёгкасцю адгадаць урыўкі з іх.

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі. Лабірынт ведаў “Займальна аб прафесіях”. Працоўны дэсант “Збор насення кветак”

21.09.2024

У шосты школьны дзень, у дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у лабірынце ведаў “Займальна аб прафесіях”. У час мерапрыемства замацавалі веды пра некаторыя прафесіі, адгадвалі загадкі, рэбусы. 

З захапленнем прайшоў працоўны дэсант “Збор насення кветак”. Дзеці ўспомнілі назвы кветак, з цікавасцю разглядалі насенне.

Спартыўны квэст "Марафон вясёлых стартаў"

14.09.2024

У другую суботу верасня прайшоў дзень здароўя "Дзень здароўя школьніка". Актыўны ўдзел дзеці прынялі ў спартыўным квэсце "Марафон вясёлых стартаў". Цікавыя эстафеты, спартыўныя конкурсы вельмі захапілі навучэнцаў. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання Гістарычны экскурс “Мая малая радзіма – Смаргоншчына”

07.09.2024

У шосты школьны дзень навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у гістарычным экскурсе “Мая малая радзіма – Смаргоншчына”. У час мерапрыемства ўспомнілі пра цікавыя мясціны Смаргонскага краю, аграгарадка Асінаўшчызна. З задавальненнем расказвалі, якія мясціны наведалі сумесна з бацькамі.

поделиться в: